01J » 12 янв 2013, 00:49
Лёгкай хадой па пушыстым снезе, тонеш у шэрых мяккіх шмотках, затое цёпла, і ў руках трымаеш пластыкавы глечык гарбаты. Смешна! Пластыкавы, хрупкі, хрусткі, але ж кіпеня пляснулі туды ад душы, і цяпер я іду па заснежаным беразе Свіслачы з гэтым пластыкавым непаразуменнем і п'ю гарачую зялёную кроў Ліптана, які кансервiруе для нас лета.
Трамваі шоркаюць недзе збоку, а каля гэтых лавак у парку цішыня. Снегу поўныя боты, бо ніхто тут не ходзіць. Вось цяпер я іду. И ўсе зімнія завірухі мяне не турбуюць, бо ў плееры грае
эмбіент, ў кішэні пустая бутэлька з-пад гліка - індзійскае кансервіраванае сонца, як і гарбата, у нас тут шмат кансерваў, і мы добра ведаем, як адагрэць душу ў маразы.
Я нікуды не спяшаюся, праца-крама-дом - сцэнарый нейкага другога дня, бо сёння тут пахне елкамі і плаваюць у стылай вадзе качкі. Запаведны Мінск для ўдолбаных гультаёў накшалт мяне - калі пад каляднай шэрай коўдрай туману запальваюць святочныя агеньчыкі гарадской ілюмінацыі, а днём - ўсе на працы, таму ціха-ціха-цішыня...
Калісці я закахалася ў яго звонкавае раўнадушша, але цяпер гэты спакой абярнуўся радасцю сустрэчы старага сябра, толькі прыйдзі сюды яшчэ раз... Я дам табе прастору, каб проста існаваць - стартавая пляцоўка для шаттла рэгіянальных ліній з імём "Нірвана".
З гэтай кропкі я пачынаю назіраць. Няхай навокал будуць людзі!
И яны-такі былі!
Людзі для мяне - як камп'ютэрная гульня. Раскачвай перса, напаўняй інфой старонкі ў соцсецях, бяры гатовыя формы і сэнсы ці прыдумвай свае. Я буду глікавая фея 80-ты лэвэл са скіламі руфінга і даасізму. У мяне ёсць фенька з канаплянай ніткі. Быўшы хлопец сам сплёў, а я цяпер яе не нашу. Натхняе не на тое :)
Затое нашу блакнот ды шарыкавыя ручкі - часам мне нават шанцуе паймаць з іх дапамогай якую-небудзь неасцярожную думку.
Бо думкі разбягаюцца ад мяне ва ўсе бакі, калі бачаць, што мне харашо. Яны робяцца сняжынкамі, іскаркамі, зорачкамі, гірляндамі, кроплямі вады на рукавіцах, дыёднымі лічбамі на табло - і разлятаюцца радасцю, бо навошта космасу іншыя падарункі? Я хачу аддаць табе самы прыгожы танец, глядзі, яго ўзор бачны толькі з даху. Зараз я сваім маршрутам намалюю табе пах вясны. Памятаеш, як пахне сакавік? Ён дыхае адталай ракой і мокрай зямлёй, і снег сыры і ліпкі. Гэтае імгненне існуюе дзеля таго, каб ты азірнуўся і заўважыў, дзе ты жывеш. Я Нірвана, я заўсёды тут. Завітай, патанцуем з жыццём танец на траіх.
...
На самай справе, я мрою станьчыць цэлы карагод, але ж гэта трэба спыніць час на выбраным ад балды месцы. Хай гэта месца будзе там, дзе я. Яно заўсёды там, дзе я, калі я Нірвана і калі мне харашо.
Лёгкай хадой па пушыстым снезе, тонеш у шэрых мяккіх шмотках, затое цёпла, і ў руках трымаеш пластыкавы глечык гарбаты. Смешна! Пластыкавы, хрупкі, хрусткі, але ж кіпеня пляснулі туды ад душы, і цяпер я іду па заснежаным беразе Свіслачы з гэтым пластыкавым непаразуменнем і п'ю гарачую зялёную кроў Ліптана, які кансервiруе для нас лета.
Трамваі шоркаюць недзе збоку, а каля гэтых лавак у парку цішыня. Снегу поўныя боты, бо ніхто тут не ходзіць. Вось цяпер я іду. И ўсе зімнія завірухі мяне не турбуюць, бо ў плееры грае [url=http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=4221095]эмбіент[/url], ў кішэні пустая бутэлька з-пад гліка - індзійскае кансервіраванае сонца, як і гарбата, у нас тут шмат кансерваў, і мы добра ведаем, як адагрэць душу ў маразы.